- панажы
- панажы (понаж)
панажы, -оў
адз.
понаж, -а
м.
Подвижная педаль в ткацком станке, приводящая в движение нитченки.З бярозы вычасаў ставы ёй новыя, набіліцы кляновыя зрабіў, а панажы выстругаваў кляновыя, навой, як трэба, зарубіў. Купала. Ізноў пачыналі рыпець панажы ў калаўротках, фыркалі, ганяючы вецер, шпулі, мігцелі колы... Адамчык. Глуха ляпалі па ставах набілкі, парыпваў навой, грукалі пад нагамі панажы... Карамазаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.